Беларускі Дом у Варшаве запрашае на сустрэчу з Наталляй Пінчук



Арганізатары прапануюць у сяброўскай атмасферы сустрэцца з Наталляй Пінчук – жонкай беларускага палітвязня Алеся Бяляцкага, кіраўніка ПЦ “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022.

Гасцей чакаюць цікавыя звесткі з біяграфіі Алеся Бяляцкага, прэзентацыя відэа выступу Алеся перад арыштам, чытанне яго твораў пра 90-ыя, выступы сяброў, а таксама музычная частка.

Сустрэча адбудзецца 23 сакавіка (чацвер) у 18:30. Удзел у імпрэзе па папярэдняй рэгістрацыі праз анкету.