Супрацоўнік BEROC: Раю не рызыкаваць з захаваннем грошай у беларускіх банках



Беларусам яшчэ варта захоўваць грошы ў банках ці выбраць валютнае накапленне дома?

Ва ўмовах палітыка-эканамічнага крызісу ў Беларусі разважае эканаміст, старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук:

– Для банкаўскай сістэмы схавалі статыстыку, таму несці ў такую багну свае грошы я б адназначна не параіў. Беларускую банкаўскую сістэму наўрад ці можна лічыць надзейнай формай ашчаджэння грошай. Я безумоўна абраў бы наяўныя. Калі ёсць магчымасць адкрыць рахунак у замежным банку, гэта абсалютна законна нават па бягучаму заканадаўству, так, гэта даволі цяжка зрабіць у сённяшніх варунках, але ў кагосьці ёсць такая магчымасць, не ў беларускім і не ў расейскім банку, то я раю скарыстацца такой магчымасцю.

Паводзе Дзмітрыя Крука, фінансавы рызыкі для жыхароў Беларусі застаюцца дастаткова высокімі. У Беларусі міжнароднымі рэйтынгавымі агенцыямі юрыдычна вызначаны дэфолт, а ў самой краіне не аплачана знешняя запазычанасць.

Беларускае Радыё Рацыя