У амерыканскай Філадэльфіі працуе Беларускі дом Свабоды
Адзначэнне Дня роднай мовы, праца Беларускага дому, падрыхтоўка да Свята Дня Волі, гурткі па вывучэнні беларускай мовы, а таксама дапамога прадстаўнікам украінскай дыяспары. Так выглядае дзейнасць беларускай дыяспары ў ЗША ў Філадэльфіі, – распавяла беларуска Святлана Мілкевіч:
– Беларуская дыяспара ў нашым горадзе ёсць. І я ў тым ліку. У апошнія месяцы, найперш, у нас адбылося адкрыццё Беларускага дому ў Філадэльфіі. Раней у Пенсільваніі яго не было, і вось ён з’явіўся. Мы яго адкрылі і пачалі там праводзіць розныя мерапрыемствы. Мы зараз збіраем групы для навучання беларускай мове, і дарослых, і дзяцей. А таксама ў нас з’явіўся тэатр.
Беларуска Святлана Мілкевіч дадала, што беларусы Філадэльфіі цяпер больш канцэнтруюцца на выключна беларускіх пытаннях. Але калі застаецца час і магчымасці, то далучаюцца да ўкраінцаў.
Беларускае Радыё Рацыя