Працягваецца збор сродкаў на ўсталяванне помніку на магіле св. Марыі Петручук



Не хапае сродкаў, каб усталяваць помнік на магіле св. Марыі Петручук на праваслаўных могілках у Малешах каля Бельска-Падляшскага.

Марыя Петручук стала ахвярай нападу на вёску Шпакі 2 лютага 1946 года атрада пад камандаваннем Рамуальда Райса “Бурага”. Дзяўчыне было ўсяго 20 гадоў.

У 2018 годзе грамадская ініцыятыва “Наша памяць” знайшла рэшткі яе забытай і разбуранай магілы — зламаны крыж і паваленае надмагілле. Пачаўся збор сродкаў, але іх не хапіла. Таму грамадская ініцыятыва “Наша памяць” і Беларускае гістарычнае таварыства просяць пра дапамогу. Каб завяршыць працы яшчэ трэба пабудаваць каменную апсіду і паніхіднік, выканаць іканаграфію і вырабіць крыжы, а таксама пакласці плітку вакол помніка.

Ахвяраць сродкі можна на старонцы zrzutka.pl, збор сродкаў называецца „Nasza Pamięć”.