Малітва за Беларусь і спектакль паводле Някляева на Дзень Волі ў Варшаве
20 гадоў таму
У суботу, 25 сакавіка ў 11.30, у касцёле св. Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў адбудзецца Святая Імша з малітвай за Беларусь, якую ўзначаліць кс. Вячаслаў Барок.
Дата: 25 сакавіка
Час: 11.30 (час мясцовы)
Месца: касцёл св. Аляксандра, пл. Трох Крыжоў, Варшава.
Пасля імшы, у 12:30, тэатр «Купалінка» прэзентуе спектакль «Навальніцы» паводле рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном».
Уваход вольны.