Чарнобыль – у нашай памяці



Каб не забывалі чарнобыльскі боль і усведамлялі маштаб тэхнагеннай аварыі, ў Пінску гарадская бібліятэка ў сувязі з 29-гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, праводзіць тэматычныя мерапрыемствы “Чарнобыль у нашай памяці”. У першую чаргу інфармацыя разлічана на маладое пакаленне.

Пінскі актывіст Партыі БНФ Андрэй Кахнюк перакананы, што памятаць трэба, але ёсць іншы бок праблемы – сітуацыя з ліквідатарамі:

– Мы назіраем проста свінскае стаўленне нашых уладаў да людзей, якія  паклалі сваё здароўе на карысць гэтай дзяржавы, дзеля таго, каб мы маглі нармальна жыць. Так ставіцца да гэтых людзей праста недапушчальна. У іх адабралі ўсе льготы.

На думку актывіста, Чарнобыльская аварыя ня меншая трагедыя для Беларусі чым разбуральныя войны ХХ стагоддзя, але тыя мінулі, а Чарнобыль яшчэ доўга будзе нішчыць беларусаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота obozrevatel.com