Магчымасці для беларускіх студэнтак ад праекта „Школа лідарства”
Незалежны адукацыйны праект „Школа лідарства” абвяшчае прыём заявак на адукацыйны курс для студэнтак з Беларусі. Пра мэту курса распавяла праграмны каардынатар Вера Есіпчук:
– Мэта нашай праграмы пазнаёміць студэнтак і пашырыць іх веды ў тых ключавых пытаннях, якія ў нас заяўлены. У першую чаргу варта паглядзець, як гэта адбываецца ў свеце, як у Беларусі рэалізоўваюцца, якія ёсць праблемы. Студэнцкія праекты не будуць звязаныя з нейкімі актыўнымі дзеяннямі. То бок гэта нейкія лакальныя ўніверсітэцкія клубы, кніжны клуб, дыскусійны клуб. Наша першапачатковая задача – гэта даць магчымасць атрымання нефармальнай адукацыі.
Праграма курса ад „Школа лідарства” складаецца з трох анлайн-блокаў, курса па праектным менеджменце і афлайн-сесіі ў Вільні. Тэмы курса ахопліваюць сферы правоў чалавека, гендарнай роўнасці, грамадзянскага актывізму і цімбілдынгу.
Заяўкі на курс прымаюцца да 28-га сакавіка ўключна.
Беларускае Радыё Рацыя