Беларусы Варшавы адзначаць 105-годдзе стварэння БНР
25-га сакавіка беларусы Варшавы адзначаць 105-годдзе стварэння БНР. У праграме – вялікі марш, выступы палітычных і грамадскіх дзеячаў ды канцэрт.
Распавядае суарганізатар падзеі Кацярына Кучук:
– Пачнецца марш з самага цэнтру Варшавы – гэта будзе Замкавая плошча, каля калоны Жыгімонта а 13-й. Гэта будзе арганізацыі час хвілін 15-20, каб мы ўсе сабраліся. Пасля гэтага мы пройдзем па цэнтры Варшавы, па Кракаўскім прадмесці, а потым праз цэнтр мы ідзём да пляцоўкі каля хабу, дзе будзе працяг акцыі, мітынг і канцэрт, а таксама прамовы палітыкаў і вядомых дзеячаў.
„Апранайцеся цяплей, бярыце парасоны (магчымы дождж) і бел-чырвона-белыя сцягі”, – падказваюць арганізатары.
Беларускае Радыё Рацыя