Анастасія Ткач: Ваенны стан яшчэ больш аб’яднаў людзей



У параўнанні з першымі месяцамі вайны няма ніякага дэфіцыту прадуктаў, стабільна падаецца электрычнасць, буйныя гарады паступова вяртаюцца да звыклага тэмпу жыцця.

А сам ваенны стан яшчэ больш аб’яднаў людзей. – распавяла беларуска Анастасія Ткач, якая жыве ў Кіеве:

– Я з пачатку вайну знаходзілася і знаходжуся ў Кіеве. Вайна канешне ідзе, усё адчуваецца, часамі больш, часамі менш. То бок было два такіх вельмі крытычныя моманты з самага пачатку вайны люты-сакавік. Другі такі цяжкі перыяд, я зараз буду казаць пра Кіеў, я не кажу пра іншыя гарады, бо там свае цяжкія перыяды не сканчваюцца ўвесь гэты час.

Расейская агрэсія на Украіне не спыняецца 394 дні. Гэта роўна год і адзін месяц. Па аптымістычных прагнозах ваенныя дзеянні могуць скончыцца бліжэй да восені, па больш песімістычных — зацягнуцца і да пачатку наступнага года.

Беларускае Радыё Рацыя