Ігар Лукашук: Дзень Волі ў Гайнаўцы – школьнае свята, але і напамін пра незалежнасць Беларусі



У Гайнаўскім беларускім ліцэі супольна з Аб’яднаннем на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” з Беластоку, адбылося Святочнае мерапрыемства да Дня Волі Беларусі. 

Пра значэнне свята кажа дырэктар ліцэя Ігар Лукашук:

–  Для мяне асабіста гэта свята – напамін пра тое, што больш за 100 гадоў таму нашыя продкі абвясцілі незалежнасць Беларусі. Для школы, ці для вучняў, ці для школьнага асяроддзя – гэта такое вясёлае свята, таму што зноў Дзень Волі – абвяшчэнне незалежнасці. І вось у такой канцэпцыі мы гэтае свята святкуем.

Гайнаўскі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ўваходзіць у дваццатку лепшых ліцэяў Падляшскага ваяводства. Інтэр’ер ліцэя аздоблены фактычна забароненымі рэжымам ў Беларусі гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белымі сцягамі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя