У Беларусі плануюць адмовіцца ад папяровых рэцэптаў на лекі
20 гадоў таму
У бліжэйшыя гады ў Беларусі плануюць адмовіцца ад папяровых рэцэптаў на лекі і перайсці на электронныя. Пра гэта паведаміў дырэктар РНПЦ медтэхналогій Дзмітрый Рузанаў падчас форуму ў Санкт-Пецярбургу, пішуць „Мінск-Навіны”.
Ён назваў электронны рэцэпт адным з найбольш паспяховых праектаў у краіне. Рузанаў падкрэсліў, што ў Беларусі рэалізуецца і мноства іншых праектаў, звязаных з выкарыстаннем мабільных прыстасаванняў. Яны дазваляюць лекарам пастаянна сачыць за станам пацыента.
Беларускае Радыё Рацыя