ЗША увялі новыя санкцыі супраць кампаній і фізічных асобаў з Беларусі



24 сакавіка ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да кампаній і фізічных асобаў рэжыму Лукашэнкі, паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША.

У санкцыйны спіс уключылі Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі аўтамабільны завод» (БелАЗ) і яго дырэктара Сяргея Нікіфаровіча, Адкрытае акцыянернае таварыства «Менскі аўтамабільны завод» (МАЗ) і яго дырэктара Валерыя Іванковіча, Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх выбараў і рэферэндумаў (ЦВК) і шэраг новых яе чальцоў: Ігара Карпенку, Алену Балдоўскую, Дзяніса Дука, Алену Кунцэвіч, Аляксандра Ткачова, Кацярыну Федасенку, Аляксандра Южыка.Самалёт EW-001PA — Boeing 737, які належыць ураду і выкарыстоўваецца ў якасці самалёта Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя