У Коўне ўрачыста адкрылі новы помнік на магіле Клаўдзія Дуж-Душэўскага
У Коўне 105-ю гадавіну абвяшчэння БНР адзначылі ўрачыстым адкрыццём новага помніка на магіле сакратара Рады БНР, прадстаўніка ўрада ў Прыбалтыйскіх рэспубліках, журналіста, архітэктара, палітычнага дзеяча, аўтара бел-чырвона-белага сцяга, Клаўдзія Дуж-Душэўскага.
На мерапрыемстве на Петрашунскіх могілках прысутнічалі некалькі соцень беларусаў, літоўцаў, украінцаў, габрэяў. Слова бралі прадстаўнікі Рады БНР, Кабінета Святланы Ціханоўскай, а таксама прадстаўнікі гарадскіх уладаў Коўна.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя, Коўна