Дзень Волі ў Варшаве (абноўлена)
Беларусы Варшавы адзначылі Дзень Волі. Свята пачалося ў цэнтры каля Замкавага пляцу, дзе выступіў Зянон Пазняк, Школа беларускай традыцыі, Літы Талер і “Музычны рух”. Вядучай маршу была наш карэспандэнт Марына Савіцкая.
Затым беларусы накіраваліся да Беларускага Моладзевага Хабу. Там выступілі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, НАУ, Вольнай Беларусі, РУХу, Паспалітага рушэння, Вольнай Беларусі, Палку імя Кастуся Каліноўскага, Рады БНР, Каардынацыйнай Рады, суполкі „Беларусы Варшавы”, Моладзевага Хабу і іншыя.
Пра тое, як аб’ядналіся розныя арганізацыі, распавяла суарганізатар падзеі, актывістка Беларусаў Варшавы Алёна Панамарова:
Музычна імпрэзу падтрымалі Dzieciuki, NRM, 23:34, Atesta, Dzieciuki, Пятро Клюеў, Руся (гурт Šuma), NRM, Ketevan, Сяржук Доўгушаў, Lity Taler, Дом сувязі і іншыя.
***
У Варшаве адзначылі Дзень Волі. Беларусы сабраліся каля Замкавага пляцу, дзе выступіў Зянон Пазьняк. Таксама выступілі Школа беларускай традыцыі разам з гуртом „Літы Талер”.
Імпрэзу падтрымаў Музычны рух, які выканаў гімн „Пагоня”. Вядучай маршу была нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая.
Далей удзельнікі маршу вялікімі шэрагамі накіраваліся да Беларускага Моладзевага Хабу, дзе адбыліся выступы беларускіх палітычных і грамадскіх дзеячаў, а таксама выступілі беларускія гурты, сярод якіх – Atesta, Dzieciuki, NRM і іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя, Варшава