Дзень Волі ў Быдгашчы
25 сакавіка на Дзень Волі ў польскім Быдгашчы мясцовыя беларускія актывісты таксама прывялі святочную імпрэзу.
Пра тое, што адбывалася ў гэтым горадзе, распавядае Вітольд, адзін з арганізатараў гэтай імпрэзы:
– Нам з гэтым таксама крыху дапамог музей быдгашскага каналу, бо мы з імі дамаўляліся на іх тэрыторыі правесці, там была магчымасць зрабіць барбекю, пляцоўка зачыненая за будынкам. Тут такое прыватнае месца. Людзей было не вельмі шмат, каля 40 чалавек, таму што шмат людзей паехала ў Варшаву на вялікі мітынг і канцэрт. У цёплай сяброўскай атмасферы невялічкі мітынг, гістарычная прамова пра гісторыю БНР і Дзень Волі.
Арганізатар упэўнены, што беларускія імпрэзы ў Быдгашчы будуць працягвацца і да іх далучыцца яшчэ большая колькасць беларусаў, што жыве ў гэтым польскім горадзе.
Беларускае Радыё Рацыя