Беларусы Швецыі намагаюцца не губляць беларускі парадак дня
Збор гуманітарнай дапамогі для Украіны, у тым ліку для беларускіх ваяроў, клуб па вывучэнні беларускай мовы, адзначэнне 160-ай гадавіны з Дня паўстання Кастуся Каліноўскага. Такія актыўнасці цяпер маюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швецыі, – распавяла беларуска Вольга Валошка:
– За апошні час у нас прайшлі новыя мерапрыемствы: мы адзначылі 160-ю гадавіну пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага; у нас быў сумесны выступ з украінскім хорам перад амбасадарамі Літвы, Польшчы і іншымі людзьмі, якія прыйшлі на гэтую імпрэзу. А так усё ідзе звычайна, як ішло раней.
Беларуска Вольга Валошка дадала, што беларусы Швецыі на фоне ўкраінскіх падзеяў намагаюцца таксама не губляць беларускі парадак дня і пашыраць кола беларускамоўных беларусаў замежжа.
Беларускае Радыё Рацыя