Журналістка Галіна Якушка: Сітуацыя на ўсходзе Украіны спакойная



На Захадзе стала больш чуваць расейскай мовы – праз перасяленне людзей з Усходу з акупаваных тэрыторый; у буйных гарадах прыкметна паболела людзей; але ў кожным з населеных пунктаў сітуацыя выглядае прыкладна аднолькава, – распавяла ўкраінская журналістка, грамадская дзяячка Галіна Якушка:

Я ж увесь час пераязджаю. Зараз я ў Львове сяджу, у Заходняй Украіне. Тут не змянілася практычна нічога. Проста апошнім часам заўважна, што людзей стала больш, больш коркаў на дарогах, больш людзей на вуліцах, больш чутна расейскай мовы. Такія вось змены. А нейкай істотнай змены сітуацыі я не адчуваю. Электрычнасць у нас ёсць, ракетных удараў не было.

Расейская агрэсіяй на Украіну цягнецца 397-ы дзень. Украінскі бок рыхтуецца да контрнаступу, але дакладная дата не агучваецца.

Беларускае Радыё Рацыя