У Маямі прайшоў Мітынг вольных беларусаў, прысвечаны Дню Волі
У Маямі прайшоў Мітынг вольных беларусаў, прысвечаны Дню Волі, які святкуюць усё вольныя баларусы. Кожны год гэты дзень адзначаецца беларусамі вельмі ўрачыста, і сёлета ён не стал выключэннем.
Мітынг сабраў удзельнікаў аддзела База Паўночнай Фларыды і неабыякавых беларусаў. На мерапрыемстве прысутнічалі людзі, якія любяць сваю радзіму і падтрымліваюць дэмакратычны выбар.
Старшыня BAZA South Florida chapter Аляксандра Пушкарова павіншавала ўдзельнікаў мітынга і ўсіх вольных беларусаў: ”Каб наша нацыя была моцнай і вольнай доўгія гады, перш за ўсё мы павінны ганарыцца нашай мовай, нашай гісторыяй, сцягамі і канешне нашымі адважнымі героямі.
Беражыце нашу Беларускасць ў душы, у сэрцы, беражыце і карыстуйцеся нашай мовай. У гэтым моц нашых каранёў. Дрэва без каранёў слабае і кволае. Сябруйце паміж сабой, дапамагайце адзін аднаму, як родныя людзі.
Толькі так мы не пераможныя!
Няхай наша любімая краіна хутка стане вольнай!!!
Жыве Беларусь!!!”, – сказала Старшыня.
Мітынг беларусаў у Маямі стаў чарговым крокам у барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Ён нагадвае, што беларусы не здаюцца і гатовы змагацца за свае правы і свабоды, нягледзячы на перашкоды і цяжкасці.
Dr. Prof. Palina Prysmakova (PhD) Associate Professor School of Public AdministrationFlorida Atlantic University