Польскія службы затрымалі яшчэ аднаго расейскага шпіёна



Польскія службы затрымалі яшчэ аднаго чалавека, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Расеі. Сваю дзейнасць ён ажыццяўляў найменш ад студзеня гэтага года.

Мужчыну затрымалі 21 сакавіка і змясцілі пад варту на тры месяцы. Згодна з матэрыяламі следства, затрыманы збіраў інфармацыю пра крытычную інфраструктуру і пра дзейнасць спецслужбаў на тэрыторыі Паморскага ды Куяўска-Паморскага ваяводстваў (гэта паўночная частка Польшчы, раён гарадоў Быдгашч і Гданьск). Сабраныя звесткі ён перадаваў расейскім службам.

Падчас следчых дзеянняў мужчына прызнаўся, што сапраўды займаўся такой дзейнасцю.