Кніжны кірмаш у Кіеве
Беларускія пісьменнікі ў Кіеве прэзентавалі свае кнігі на кірмашы. Беларускае прадстаўніцтва было бадай што самым вялікім, паведамляе наш карэспандэнт Марцін Война:
– На фестывалі быў прэзентаваны альманах “Справа”, першае за ўсю гісторыю беларуска-ўкраінскае літаратурнае выданне. У прэзентацыі з беларускага боку ўзялі ўдзел Алесь Наварыч, Наталка Бабіна і Уладзіслаў Ахроменка. З украінскага – Наталля Марчанка. Выдавец Ігар Логвінаў расказаў пра выжыванне незалежнага кнігавыдавецтва ў сучасных беларускіх рэаліях. Паэзію прадстаўлялі Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч.
Апошні прэзентаваў сваю паэтычную кнігу “Беларускі мужчына” ва ўкраінскім перакладзе. І паэтычныя пераклады Сяргея Жадана на беларускай мове.
Беларускае Радыё Рацыя, Україна
Фота news.liga.net