Агнешка Казлоўска-Раевіч: Патрабаванні беларускай апазіцыі выглядаюць нерэальнымі



„Еўразвяз можа жадаць, чакаць, апеляваць ці падтрымліваць, але не мы адказваем за рэпрэсіі палітычна нязгодных у Беларусі”, – заявіла віцэ-старшыня рабочай групы па Беларусі ў Еўранэсце Агнешка Казлоўска-Раевіч.

„Таму патрабаванні беларускай апазіцыі нешта зрабіць, каб вызвалілі палітвязняў выглядаюць нерэальнымі”, – адзначае палітык.

– Мы можам выкарыстоўваць розныя дыпламатычны спосабы, каб змяніць дадзеную сітуацыю. Але мы не маем упэўненасці, што гэта адбудзецца. Спадзяванні зрабіць нешта, каб Лукашэнка не ўдзельнічаў у выбарах, нерэальныя, бо гэта справа беларускага грамадства. 

„Рэфармаваная эканамічна і грамадска Беларусь – менавіта такі партнёр з’яўляецца пажаданым для Захада”, – падкрэслівае Агнешка Казловска-Раевіч. Таму Еўразвяз, па яе словах, падтрымлівае ўсялякія ініцыятывы, скіраваныя на пабудову больш дэмакратычный, грамадзянскай і проста мацнейшай Беларусі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Agencja Gazeta