Якая роля Кітая ў ядзерным узбраенні Беларусі?
У адказ на рашэнне Расеі аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі, Кітай заявіў, што «ядзерная вайна ніколі не павінна быць развязана, бакі павінны засяродзіцца на дыпламатычным рашэнні ўкраінскага крызісу».
Сітуацыю вакол ядзернай зброі ў Беларусі і мажлівым ускосным яе уплыве на палітычны крызіс і наяўнасць палітвязняў у Беларусі, пракаментаваў актывіст партыі БХД Сяргей Верамеенка:
– Гэта ўсё гульня Кітая, які зусім нядаўна прысабачыў вялікую частку Расеі, а хутчэй за ўсё і ўсю Расею, прывязаўшы яе канчаткова эканамічна. І я думаю, што гэта гульня паміж Кітаем і дэмакратычным Захадам перадусім з ЗША. Таму, калі б яны хацелі ўжыць ядзерную зброю, ці што-небудзь такое – мы раней гэта ўжо чулі.
Цяпер Кітай вырашыў падняць трохі стаўкі, каб займець сабе якісьці ачкі ці балы ў гэтай вялікай гульне.
Наконт палітвязняў. Гэта могуць быць працэсы, якія ідуць паралельна ці ўвогуле могуць быць асобна.
Пры гэтым на фоне палітычнага і канстытуцыйнага крызісу ў краіне, па стане на 27 сакавіка, у Беларусі зняволены і прызнаныя палітычнымі вязнямі 1465 чалавек. Расея атрымала каласальную ўладу над Беларуссю ў 2022 годзе, што застаецца нязменным і ўскосна ўплывае на колькасць палітычных зняволеных у краіне.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя