Канцэрт Вінсэнта да Дня Волі



Беларускае Радыё Рацыя запрашае паглядзець відэа з канцэрта Вінсэнта, які адбыўся 25 сакавіка у Беластоцкім клубе “Zmiana Klimatu”. Запіс даступны на канале youtube, а таксама на нашым сайце. Кажа Лукаш Сцепанюк, які падрыхтаваў фільм:

– Атрымалася выдатна і гэты канцэрт ужо ёсць у інтэрнэце. Мы яго здымалі на чатыры камеры. На ютубе складзены плэй-ліст. Можна выбраць песню, якая падабаецца.

Праца над рэалізацыяй фільма заняла амаль месяц. Гэта першы відэазапіс канцэрту Вінсэнта. Беларускае Радыё Рацыя у будучыні абяцае працягваць працу над падобнымі ініцыятывамі.