Яўгенія Гукава распавяла пра дзейнасць беларусаў Паўночнага Рэйну-Вестфаліі
Мерапрыемствы, прысвечаныя беларускім палітвязням, праца па інфармаванні мясцовых палітыкаў на тэму сітуацыі ў Беларусі, а таксама культурніцкія сустрэчы.
Такі шэраг актыўнасцяў цяпер у беларусаў Нямеччыны. Больш падрабязна пра тое, чым жывуць прадстаўнікі беларускай дыяспары, распавяла беларуска Яўгенія Гукава:
– Дыяспара ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія вельмі актыўна займалася ўсялякімі культурніцкімі імпрэзамі. Напрыклад у мінулую пятніцу ў нас была імпрэза, мы чыталі беларускія вершы перакладзеныя на нямецкую, распавядалі пра стан беларускай літаратуры, беларускіх літаратараў і ўвогуле культурніцкай эліты ў Беларусі, у сучаснай Беларусі, а таксама пра рэпрэсіі 1930-х гадоў. Атрымалі вельмі пазітыўны фідбэк, да нас падыходзілі немцы, вельмі дзячылі, яны казалі, што не ведалі пра гэта.
Яўгенія Гукава дадала, што таксама адным з буйных мерапрыемстваў беларусаў Нямеччыны за апошні час стала святкавання 105-ых угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Беларускае Радыё Рацыя