„Ягелонія” трымае трэцяе месца
У чарговым туры польскай футбольнай экстра-клясы беластоцкая „Ягелонія” гасцявада ў Белхатуве, дзе не змагла забіць аднаму з аўтсайдараў першынства – камандзе ГКС. Праўда і не прапусціла, матч завяршыўся з лікам 0:0.
Асноўныя канкурэнты „Ягі” у змаганні за ўзнагароды змагаліся ў суботу паміж сабой. Пазнаньскі „Лех” прымаў на сваім полі ўроцлаўскі „Шлёнск” і перамог 2:0. Такім чынам пазнаньцы ўмацаваліся на другой пазіцыі – у іх пасля 29 гульняў 51 ачко з адставаннем на два пункты ад лідара – варшаўскай „Легіі”. „Ягелонія” па-ранейшаму ідзе на „бронзавым” месцы – у яе 46 ачкоў. У „Шлёнска” засталося 43 і ён пакуль чацвёрты.
Наступны матч „Ягелонія” правядзе на сваім полі – 29 красавіка яна будзе прымаць „Рух” з Хожува.
Беларускае Радыё Рацыя