У Гомелі абвешчаны прысуд барду Аляксею Ільінчыку



Гомельскі абласны суд абвесціў прысуд па крымінальнай справе 61-гадовага барда і музыка Аляксея Ільінчыка. Яму былі прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Пра затрыманне Ільінчыка стала вядома 18 жніўня 2022 года пасля таго, як праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Аляксея затрымалі з-за «творчай дзейнасці ў Інтэрнеце». Яго змясцілі ў СІЗА, аднак з-за перанесенага перад гэтым інсульту Аляксею прыйшлося правесці ў бальніцы некалькі месяцаў, паколькі рэабілітацыя пасля хваробы была праблемнай, і правы бок цела быў паралізаваны.

Вядома, што дяржаўны абвінаваўца запрасіў для Ільінчыка тры гады пазбаўлення волі. Суд прыгаварыў барда да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вясна