Генсек СНГ: Рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі Беларусь і РФ будуць прымаць разам



Як заявіў сёння, 30 сакавіка, генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, рашэнне аб прымяненні размешчанай у Беларусі расейскай тактычнай ядзернай зброі будзе прымацца супольна Масквой і Менскам.

«Ужо паведамлена, што там будзе падвойная кнопка. Гэта значыць, рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі будзе прымацца дзвюма дзяржавамі. Гэта раз. Па-другое, мы вельмі спадзяемся, што зброю прымяняць не давядзецца», — цытуе Лебедзева ТАСС.

Па версіі Лебедзева, ядзерная зброя размяшчаецца ў Беларусі для забеспячэння бяспекі на фоне ваеннай актыўнасці ля беларускіх меж.

Раней МЗС Беларусі, каментуючы далейшае размяшчэнне расейскай ядзернай зброі, сцвярджала, што яна будзе прысутнічаць у Беларусі „без перадачы Менску кантролю”.