15 красавіка ў Варшаве адбудзецца з’езд беларусаў-каталікоў замежжа
Сустрэчу арганізоўваюць прадстаўнікоў беларускіх каталіцкіх супольнасцяў Польшчы, якія збіраюцца на малітвы па-беларуску ў Варшаве, Гданьску, Беластоку, Любліне, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве і Познані.
Мэта сустрэчы – пазнаёміцца, абмеркаваць развіццё беларускіх супольнасцей па-за межамі Бацькаўшчыны і падзяліцца вопытам будавання такой супольнасці. Для некага гэта будзе месца пошуку аднадумцаў, а для некага – крок, каб пачаць маліцца па-беларуску.
Сустрэча адбудзецца 15 красавіка пры парафіі святога Аляксандра (пл. Трох Крыжоў, Варшава). Абавязвае рэгістрацыя праз спасылку: https://forms.gle/pEb69RFGrhXa5qjk9, каб арганізатары маглі разлічваць колькасць удзельнікаў і добра падрыхтавацца.
Уся падрабязная інфармацыя на сайце catholicby.pl