Беларусь і Шры-Ланка хочуць запусціць прамыя авіярэйсы
Беларусь і Шры-Ланка плануюць устанавіць прамыя авіязносіны паміж краінамі. Пра гэта ішла размова на сустрэчы міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксея Аўраменкі з міністрам транспарту і развіцця магістраляў Шры-Ланкі Бандулай Гунавардзенай.
«Бакі абмеркавалі арганізацыю прамых паветраных зносінаў паміж дзяржавамі. Зараз разглядаецца пытанне аб выхадзе шры-ланкійскай авіякампаніі на беларускі рынак», – паведамляе прэс-служба Мінтранса.