У Гародні прызначаны суд над вартаўніком дзіцячага садка, унесенага ў спіс «тэрарыстаў»



У Гарадзенскім абласным судзе ў панядзелак, 3 красавіка, пачнецца разгляд крымінальнай справы 53-гадовага вартаўніка дзіцячага садка Валянціна Дуброўшчыка, якога абвінавачваюць па некалькіх «экстрэмісцкіх» артыкулах. Судовы працэс прызначаны весці суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Пра затрыманне Дуброўшчыка праваабаронцам стала вядома 2 верасня 2022 года. Тады паведамлялася, што гарадзенца абвінавачваюць у абразлівых каментарах у дачыненні да Лукашэнкі, Караніка, а таксама расейскіх салдат, што ваююць ва Украіне.

15 лютага прозвішча Дуброўшчыка з’явілася ў спісе «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», які перыядычна абнаўляе КДБ.

вясна