Сустрэча з этнографам Артурам Гавэлам адбылася ў Бельску-Падляшскім
“Бусловыя лапы”, пісанкі, караваі, канапелькі – пра гэтыя веснавыя народныя абрады на Падляшшы распавядаў падчас сустрэчы ў Гарадской бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім этнограф Артур Гавэл (Artur Gawеł).
Сустрэча ладзілася Гайнаўскім фондам “Яны гэта мы” ў рамках праекта „Беларукія вячоркі” (Wieczorki Białoruskie) – кажа старшыня фонду Наталля Герасімюк:
– Мы ўжо ад многіх гадоў рэалізуем такі праект “Беларускія вячоркі”. А паколькі беларускія вячоркі, то і традыцыі і абраднасць. А хто ведае больш абраднасці і хто больш дакладна праверыў, спісаў, апісаў і параўнаў чым Артур Гавэл. Ён, на маю думку, спецыяліст, які можа гаварыць пра нашу абраднасць, тутэйшых беларусаў, хаця ён сам не беларус. Ён родам з Кракава. Але ён вельмі добра пазнаў Падляшша напрацягу 30 гадоў даследаванняў. І між іншым абраднасць беларусаў Падляшша.
Падчас сустрэчы адбылася таксама прэзентацыя альбома “Абрадавы Год на Падляшшы” Артура Гавла.
Фонд “Яны гэта мы” ладзіў сустрэчу “Веснавыя абрады беларусаў Падляшша”, якая прайшла 30 сакавіка ў Гарадской бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім, дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства Унутранных Справаў і Адміністрацыі Польшчы і Гарадской Управы Бельска-Падляшскага.
Цалкам матэрыял:
Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Беласток