Расея дапусціла Беларусь да здабычы мінтая на Далёкім Усходзе



Беларусь атрымала квоты на здабычу мінтая ў Далёкаўсходнім рыбагаспадарчым басейне.

Працаваць там будуць сумесныя расейска-беларускія кампаніі, заўважыў REFORM.by.

Усяго беларускаму боку дазволена вылавіць у 2023 годзе 50 тысяч тон мінтая. У Заходне-Берынгаваморскай падзоне — 30 тысяч тон, у Паўночна-Ахотаморскай падзоне — 10 тысяч тон, у Камчацка-Курыльскай падзоне — 5 тысяч тон, у Заходне-Камчацкай — 5 тысяч тон.

Рашэнне было прынята на сесіі Расейска-Беларускай змешанай камісіі ў галіне рыбнай гаспадаркі 9 снежня 2022 года.