МВФ зацвердзіў крэдытную праграму для Украіны
20 гадоў таму
Міжнародны валютны фонд зацвердзіў чатырохгадовую крэдытную праграму для Украіны на суму $15,6 млрд.
Праграма з’яўляецца часткай глабальнага пакета падтрымкі ўкраінскай эканомікі на суму $115 млрд. Гэты крэдыт найбуйнейшы з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.
Пастанова фонду адкрывае шлях для неадкладнай выплаты Кіеву блізу $2,7 млрд, піша Reuters. Ад Украіны патрабуецца правядзенне маштабных рэформаў, асабліва ў энергетычным сектары, гаворыцца ў заяве фонду.