Беласток: акцыя супраць размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі
2 красавіка а 13.00 арганізатары запрашаюць на акцыю пратэста СУПРАЦЬ размяшчэння расейскай ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ ў Беларусі.
Акцыя адбудзецца па адрасе:
Białystok, ul. Wolnej Białorusi, 9
(каля кансуляту РБ).
Аб якім можна казаць суверэнітэце, калі суседняя краіна размяшчае на нашай тэрыторыі сваю ядзерную зброю?
Размяшчэнне расейскай ядзернай зброі гэта:
– канчатковая адмова Беларусі ад суверэнітэту;
– прамая пагроза жыццю і бяспецы насельніцтва Беларусі;
– доказ акупацыі краіны Расеяй;
– акт агрэсіі супраць незалежнай Беларусі.
Мы кажам голасна, што на нашых вачах Беларусь імкліва траціць незалежнасць, састарэлы тыран за кавалачак улады гатовы аддаць лёс усяго народа!
Мы, беларусы, супраць гэтага!
Запрашаем на акцыю ўсіх тых, хто лічыць, што незалежнасць краіны – яе вышэйшая каштоўнасць, хто ўсведамляе важнасць суверэнітэту Беларусі для нас і, што яшчэ важнейшае, для нашых дзяцей!