Сакратар РНБА лічыць, што Расея не будзе размяшчаць ядзерную зброю ў Беларусі
20 гадоў таму
Сакратар РНБА Украіны Аляксей Данілаў перакананы, што Расея не будзе размяшчаць ядзерную зброю ў Беларусі без дазволу Кітаю. Пра гэта ён заявіў выданню “Суспільне”.
“Я магу сказаць, што ніякага размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі не будзе і быць не можа да таго часу, пакуль Кітай не дасць дазвол Пуціну размяшчаць там ядзерную зброю. Ці дасць Кітай дазвол Пуціну размяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі? Я больш чым упэўнены, што не”, – заявіў Данілаў.