Беластоцкая акцыя супраць размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусі
Беларуская дыяспара Беластока правяла насупраць Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь акцыю пратэсту супраць размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.
Кажа арганізатар мітынгу Ян Абадоўскі:
– Гэта прамая пагроза для суверэнітэту Беларусі. Акрамя гэтага робіць мішэнню ўвесь беларускі народ. Лукашэнка нічога не вырашае і проста з’яўляецца марыянеткай.
Падчас акцыі сабралася каля 30 чалавек. Удзельнікі трымалі антываенныя і антыдыктатарскія лозунгі пад беларускімі і ўкраінскімі сцягамі.
Мітынг завершаны.
Сярод іншага ўспамінаецца, што сёлета спаўняецца 29 гадоў, як да ўлады прыйшоў Лукашэнка. Штогод пашыраліся парушэнні законнасці, стваралася сістэма-вертыкаль у Беларусі, якая фактычна падначалена аднаму чалавеку, які самалічна прымае рашэнне пра ядзерную зброю ці тыя ж рэпрэсіі. Воля беларускага народна не ўліваецца і знічтажаецца. Хіба ёсць надзея, што ўсе гэта зменіцца.
Удзельнікі разам спяваюць песню Муры.
Гучыць вокліч: Не ядзернай зброі ў Беларусі!!
Мэта мітынгу – сказаць „Не” гаспадаранню Пуціна ў Беларусі, выказаць супраціў канчатковай страты краінай суверэнітэту, салідарнасць з палітвязнямі і падтрымка Украіны ў вырашальнай вайне з Расеяй.
Слова ўзяў прадстаўнік украінскай дыяспары.
Падкрэсліваецца мажлівасць такога мітынгу, які патрэбен у Беларусі і быў бы абавязкова, калі б не рэпрэсіўны тэрор у краіне.
Беларуская Дыяспара Беластока насупраць Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку распачала акцыю пратэсту супраць размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусі. На вуліцы Вольнай Беларусі, 9 сабралася каля 30 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя