У Беластоку прайшоў папскі марш



Тысячы людзей прынялі ўдзел у маршы, які прайшоў у нядзелю 2-га красавіка ў цэнтры Беластока ў знак падзякі за амаль 27-гадовы пантыфікат св. Яна Паўла ІІ.

Урачыстасці з нагоды гэтай падзеі арганізавалі: незалежны прафсаюз „Салідарнасць” Падляшскага рэгіёну і Клуб інтэрнаваных і рэпрэсаваных вязняў.

Таксама ў маршы ўзялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады: маршалак Артур Касіцкі, віцэ-маршалак Себасцьян Лукашэвіч і сябра ўправы Веслава Бурнос.

Паводле podlaskie.eu