Чым жыве беларуская дыяспара Славеніі?
Палітычныя і культурніцкія пытанні – такімі накірункамі занятыя беларусы Славеніі.
Па апошніх падліках іх колькасць складае прыкладна з паўтысячы чалавек (але найперш вядома пра тых, хто атрымаў від на жыхарства). І штомесяц суполка толькі працягвае свой рост, – распавяла беларуска Аляксандра Мамаева:
„У нас ёсць 2 накірункі: першы гэта культурная праца. Мы працягваем працу над стварэннем беларускай бібліятэкі. Мы перадалі бібліятэцы славянскіх моваў у Любляне кнігі. Яны іх ужо апрацавалі і ўнеслі ў каталог. Другое – я там працую як валантэрка, і дапамагаю збіраць кнігі, якія ім перадавалі.”
Аляксандра Мамаева дадала, што беларусы Славеніі зараз сканцэнтраваныя на больш выключна прабеларускіх пытаннях. Гэта звязана ў першую чаргу з малой колькасцю дыяспары.
Беларускае Радыё Рацыя