Аляксей Харкевіч: Айці-сектар будзе згублены для Беларусі назаўжды



Айці-сектар будзе згублены для Беларусі назаўжды. Так лічыць эксперт Аляксей Харкевіч.

На ягоную думку гэты кластэр, які раней бурна развіваўся ў Беларусі, перамясціцца ў Польшчу ці Літву. Аляксей Харкевіч нагадвае, што адток айці-спецыялістаў з Беларусі не спыняецца:

– Айці-сектар – гэта адзін з сектараў эканоміка, што развіваецца найбольш дынамічна ва ўсіх краінах. Ён развіваецца за кошт таго, што з’яўляюцца новыя праекты, з’яўляюцца новыя заказы. Там, дзе будуць спецыялісіты, туды будуць прыходзіць новыя заказы, там будуць вырошчвацца новыя таленты. Фактычна гэта азначае, што туды, куды пераязджаюць гэтыя людзі, новыя праекты будуць прыходзіць туды.

ЭкспертЭксперт Аляксей Харкевіч прыводзіць статыстыку, што пачынаючы з сакавіка 2022 года штомесяц з Беларусі з’язджае больш за тысячу айці-спецыялістаў.

Беларускае Радыё Рацыя