На АНТ расказалі пра новых затрыманых па абвінавачаннях у „тэрактах”
На АНТ выпусцілі фільм пра „сетку СБУ” у Беларусі. У ім расказалі пра некалькі спраў, у тым ліку пра дыверсію ў Мачулішчах. З яго сталі вядомы новыя імёны затрыманых і абвінавачанні, якія ім выстаўляюцца. Некаторыя з дэталяў агучваліся дзяржТБ раней.
Паводле прапагандысцкага сюжэту, украінец Мікалай Швец, затрыманы за дывэрсія ў Мачулішчах, быў знаёмы з прадстаўніком СБУ і быў навучаны кіраваць дронамі. Яго ў Беларусі на працу ўладкаваў паводле прапагандысцкага сюжэту Дзяніс Сакалоў. У сваю праектную кампанію ў Мінску архітэктарам-тэхнікам на палову стаўкі. Кватэру для Швяца знайшлі праз Андрэя Сцяпуркуў знаёмай бацькоў — Ларысы Кучынскай.
Як вынікае з сюжэта, затрымалі і Кучынскую, і бацькоў Сцяпуркі. Іх прапаганда абвінавачвае ў здзяйсненні акта тэрарызму.
У сюжэце прагучала яшчэ адно новае імя затрыманага — Дзмітрый Маставы. Айцішнік, жыхар Сенніцы. Паводле АНТ, ён прапанаваў «Беларускаму Гаюну» зліваць інфармацыю пра аэрадром. Дзмітрый нібыта наладзіў трансляцыю з камп’ютара, якая два тыдні ішла без перапынку.
Агулам па справе затрымана больш за 20-ць чалавек. Згодна з заявай намесніка начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанціна Бычака, усім фігурантам крымінальнай справы (незразумела, размова толькі пра Мачулішчы ці пра кейс у Гародни таксама) інкрымінуецца ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму арганізаванай групай) і арт. 356 (здрада дзяржаве).