„Свабода абавязкова прыйдзе ў Беларусь!” (абноўлена)
Заявіў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Варшаве.
Падчас свайго выступу ў Варшаве перад грамадскасцю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі згадаў Беларусь.
Зяленскі заявіў, што ўкраінскі і польскі народы аб’яднаныя на плошчы духам вольнасці, вялікай гісторыі і слаўнай перамогі, якую набліжаюць разам.
Уладзімір Зяленскі наведаў Польшчу з афіцыйным візітам. Гэта трэці замежны выезд кіраўніка Украіны з пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі.
***
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас першага афіцыйнага візіту выступіў на польска-ўкраінскім форуме, дзе між іншым запрасіў польскі бізнэс да адбудовы Украіны, да адбудовы еўрапейскай будучыні Украіны:
– Мы ўжо працуем разам для аднаўлення, але відавочна, што гэта яшчэ пачатковы этап і ўсё наперадзе. Украіна больш здатная напоўніць новым бяспечным і тэхналагічным зместам увесь абшар між Балтыйскім і Чорным марамі. Наш эканамічны, энергетычны, наш сацыяльны, наш гуманітарны, наш культурны патэнцыял у балтыка-чарнаморскім абшары, упэўнены, дасць дзесяцігадовы рост для нашых народаў, для ўсёй Еўропы і для кожнага нашага партнёра.
Уладзімір Зяленскі знаходзіцца з першым афіцыйным візітам у Польшчы, ранейшыя візіты на працягу года вайны былі транзітныя.
***
Уладзімір Зяленскі знаходзіцца з першым афіцыйным візітам у Польшчы, ранейшыя візіты на працягу года вайны – былі транзітныя.
Прэзідэнты Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі далі сумесную прэсавую канферэнцыю. Як падкрэсліў гаспадар сустрэчы, польскі лідар, гэта першы афіцыйны візіт украінскага прэзідэнта з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. І абазначыў галоўныя тэмы праведзеных перамоў:
Уладзімір Зяленскі чарговы раз падзякаваў Польшчы і палякам за дапамогу і падтрымку. І падкрэсліў, што Украіна ніколі не аддасць сваёй незалежнасці:
Раней прэзідэнт Дуда ўзнагародзіў прэзідэнта Зяленскага “за заслугі ў паглыбленні стасункаў Польшчы і Украіны, дзейнасць у галіне бяспекі, нязломнасць у абароне правоў чалавека” найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла.
13.30. Пачалася прэс-канферэнцыя двух прэзідэнтаў.
12.53. Пачаліся перамовы пленарных дэлегацый.
Сённяшні візіт прэзідэнцкай пары Украіны ёсць першым афіцыйным візітам у Польшчу.
фота Канцылярыі Прэзідэнта РП
12.00. Канцылярыя Прэзідэнта Польшчы апублікавала афіцыйныя здымкі з вітання на дзядзінцы Прэзідэнцкага Палацу.
Сёння Уладзімір Зяленскі сустрэнецца таксама з Прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Плануецца падпісанне шэрагу важных дакументаў пра супрацу і закуп польскага вайсковага абсталявання і амуніцыі. Пра гэта паведаміў у сваім твітары Міхал Дворчык, міністр, сябра Рады Міністраў.
11.42. Уладзімір Зяленскі ўзнагароджаны Ордэнам Белага Арла. Гэтая ўзнагарода ёсць найстарэйшай і найкаштоўнейшай адзнакай Польшчы.
Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму спадарожнічае кіраўнік МЗС Украіны Дзмітры Кулеба.
11.22. Уладзімір і Алена Зяленскія на дзядзінцы перад Прэзідэнцкім Палацам разам Анджэем Дудам і яго жонкай Агатай Дудай.
Адбылася цырымонія афіцыйнага вітання.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўжо перасёк польскую мяжу.
Пра гэта ў праграме „Размова Пясецкага” тэлебачання TVN24 паведаміў Марцін Пшыдач, кіраўнік Дэпартаменту міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы.