У Гародні ліквідуюць грамадскае аб’яднанне „Экаманіторынг”
У Гродне ліквідуюць грамадскае аб’яднанне „Экаманіторынг”.
Пасяджэнне па ліквідацыі арганізацыі запланавана на 26 красавіка. Заяўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму, суддзя — Сяргей Піпко.
Аб’яднанне было зарэгістравана з 2017 года. Сябры арганізацыі прыбіралі смецце ў прыродных месцах, паведамлялі аб грамадскіх абмеркаваннях і актыўна ўдзельнічалі ў іх, заклікалі карміць бяздомных жывёл.
Паводле апісання, асноўнымі мэтамі дзейнасці з’яўляюцца кантроль і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі, навядзенне парадку на зямлі, падвышэнне турыстычнай прывабнасці Гарадзенскай вобласці, піша hrodna.life.