У гістарычным клубе Beer&History прайшла лекцыя прысвечаная „чарнілу”
У Беластоку ў гістарычным клубе Beer&History адбылася лекцыя на даволі народную тэму – беларускія танныя пладова-ягадныя віна.
Пра тое, як у народзе называлі такія віна, іх маркі, склад і народны фальклор, якім з гадам аброс гэты феномен, распавядаў гісторык і калекцыянер танных пладова-ягадных вінаў – Ягор Сурскі:
– Супольная гісторыя пладовага віна ў нас з Літвой і Польшчай, не з Расеяй, там такая вытворчасць ёсць дагэтуль, гэта адпавядае арэалу Рэчы Паспалітай. Мы можам дыстанцыянавацца ад уяўлення пра тое, што гэта алкагольны напой нізкай якасці і сапраўды імкнуцца да лепшых варыянтаў, якія могуць быць алкаголнымі брэндамі Беларусі.
Падчас лекцыі слухачам было прапанавана прыдумаць сваю арыгінальную назву для такога віна. І, па меркаванню, Ягора Сурскага перамагла адна з такіх народных назваў – „Спатыкач”.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя