Канферэнцыя беларусаў свету II
З ініцыятывы нацыянальнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай у Вільні 22-23 красавіка 2023 плануецца правядзенне Канферэнцыі беларусаў свету II з мэтай працягу практыкі арганізацыі ўзаемадзеяння паміж беларускай дыяспарай і палітычнымі актарамі дэмсілаў Беларусі.
Пасля шэрагу кансультацый з асяродкамі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары былі вызначаныя наступныя тэматычныя блокі Канферэнцыі:
- Актуальная палітычная стратэгія Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай Рады і магчымасці супрацы палітычных цэнтраў з дыяспаральнымі арганізацыямі
- Пытанні інстытуцыянальнай падтрымкі дыяспаральных арганізацый
- Паляпшэнне каардынацыі паміж палітычнымі і дыяспаральнымі структурамі, магчымасці ўплыву дыяспары на дзейнасць палітычных цэнтраў
- Арганізацыя сумесных намаганняў у кірунку нацыянальнага адраджэння Беларусі: культуры, адукацыі, гісторыі
Арганізатары Канферэнцыі запрашаюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары падаваць заяўкі на ўдзел, запоўніўшы адпадведную гугл-форму ніжэй, доступ да якой будуць мець выключна прадстаўнікі арганізацыйнай каманды.
Плануецца, што Канферэнцыя збярэ каля 150 удзельнікаў і ўдзельніц.
Улічваючы, што колькасць удзельнікаў абмежаваная, прыярытэтнасць будзе надавацца заяўкам ад беларусаў замежжа, якія прадстаўляюць:
- Арганізацыі фінансавай падтрымкі беларусаў, пацярпелых ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі;
- Арганізацыі грамадзянска-палітычнага кірунку;
- Арганізацыі прававой і юрыдычнай дапамогі беларусам;
- Арганізацыі аб’яднанняў беларусаў па розных галінах;
- Арганізацыі культурнай, гістарычнай, адукацыйнай дзейнасці;
- Лакальныя аб’яднанні беларусаў розных краінаў свету;
- А таксама тых прадстаўнікоў дыяспары, якія займаюцца актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца:
- Выпрацаваць прыярытэты і стратэгію развіцця і падтрымкі беларускай дыяспары
- Палепшыць механізмы каардынацыі паміж дыяспарамі і палітычнымі цэнтрамі
- Распрацаваць праекты і план працы на 2023-2024