На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі цела загінулага мігранта
20 гадоў таму
На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі цела яшчэ аднаго загінулага мігранта. Цела замежніка 7-га красавіка выцягнулі з памежнай ракі Дзісна ў Ігналінскім раёне, паведамляе літоўская дзяржаўная памежная служба.
У Ігналінскім раённым аддзяленні паліцыі распачата дасудовае расследаванне для ўстанаўлення прычыны смерці.
Дзісна — рака з забалочанымі берагамі. Праз яе праходзіць участак дзяржаўнай мяжы паміж Літвой і Браслаўскім раёнам Беларусі.