Петыцыю ў падтрымку фестывалю ў Чаромсе падпісалі ўжо звыш 1000 чалавек



28-ы этна-фестываль культур і народаў ў Чаромсе стаіць пад пытаннем. Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы адмовілася ад фінансавай падтрымкі фестывалю, які кожны год у Чаромху прыцягвае тысячы аматараў этна-музыкі.

Арганізатары фестывалю стварылі петыцыю, у якой звяртаюцца да міністра Пётра Глінскага пераглядзець рашэнне. На момант публікацыі петыцыю падпісала крыху больш за 1100 чалавек.

У 2015 годзе Міністэрства таксама адмовілася фінансаваць фестываль ў Чаромсе. Тады арганізатары сабралі каля 1000 подпісаў ў падтрымку, магчыма так як тады, так і сёння падтрымка аматараў фестывалю дапаможа ў пераглядзе рашэння і міністэрства ўсё ж выдзеліць фінансавыя сродкі.

Петыцыю можна падпісаць ТУТ.

Беларускае Радыё Рацыя