Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Агнешка Андрэюк
“Я бачу, я чую, я хаджу, я гавару – якая я багатая!” – так пра сябе кажа наша чарговая гераіня «З Падляшша родам» – дырэктарка Дома Самадапамогі ў Гайнаўцы, педагог, тэрапеўтка Агнешка Андрэюк з дома Пашко, родам з Ласінкі.
Агнешка Андрэюк, пакуль стала дырэктаркай, звыш за дзесяць гадоў працавала тэрапеўтам з дзецьмі і падлеткамі з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку з інтэлектуальнымі абмежаваннямі.
Агнешка любіць людзей і сваю працу, якая дазволіла ей зразумець, што ёсць сапраўды важнае ў жыцці:
Больш пра Агнешку Андрэюк слухайце ў чарговай перадачы Валі Лаеўскай ў сэрыі «З Падляшша родам» у бліжэйшую нядзелю 9 красавіка ў 12 05. Паўтор перадачы – у суботу 15 красавіка ў 17 05.
Беларускае Радыё Рацыя