Улады плануюць пабудаваць дзве заставы на мяжы з Украінай
У Гомельскай вобласці плануюць пабудаваць дзве памежныя заставы, паведаміў «Флагшток». З’явіцца яны павінны ў Нароўлі і пасёлку Баравое Лельчыцкага раёна. Адпаведныя тэндары на выбар арганізацыі, якая аказвае паслугі па маніторынгу цэн і тарыфаў пры будаўніцтве аб’екта, з’явіліся на сайце дзяржзакупак.
Будаўніцтва памежных застаў у Нароўлі і Баравым плануюць скончыць у лютым і красавіку 2024 года.
