XI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі абвясціў збор індывідуальных заявак



XI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі сёлета пройдзе ў Гданьску з 22 па 24 верасня. Галоўныя польскія партнёры ХІ Кангрэса — гданьскі Музей Другой Сусветнай вайны, Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, Нацыянальны марскі музей.

Цяпер арганізацыйны камітэт форуму абвясціў збор індывідуальных заявак па 14 даследчых кірунках. Даследчыкі сёлетняга форуму надаюць шмат увагі асэнсаванню падзей 2020-2023 гадоў у Беларусі — расейскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі, пытанням культурнага і палітычнага супраціву, рэлакацыі беларускага бізнесу, украінска-беларускім гістарычным сувязям, пытанням аховы гісторыка-культурнай спадчыны, вывучэнню эканамічнага крызісу ў рэгіёне.

Беларускае Радыё Рацыя