Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў
20 гадоў таму
Пошта Украіны на прыватную замову выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў – пісьменніцы Святланы Алексіевіч (якая была ўзнагароджаная Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў 2015 годзе) і праваабаронцы і літаратуразнаўцы Алеся Бяляцкага (яго уганаравалі прэміяй міру ў мінулым 2022 годзе).
Выпушчаны блок марак і канверты на якіх беларускія нобелеўскія лаўрэаты разам і паасобку.
Напомнім, што раней, таксама ва Украіне, былі выпушчаны адмысловая марка і канверт у гонар Алеся Бяляцкага. 3 лютага адбылося іх адмысловае гашэнне.
Беларускае Радыё Рацыя